Главная » 2014 » Июнь » 11 » У добры шлях, выпускнікі!
09:54
У добры шлях, выпускнікі!

Учарашнія адзінаццацікласнікі развітваюцца са школьным жыццём. Ужо здадзены школьныя экзамены, а наперадзе ў іх — шырокі прасцяг,  на парозе якога яны ўжо стаяць.

Выпускніца гімназіі г. Ганцавічы Крысціна Рулінская (на здымку), як і іншыя, зараз ужо, былыя адзінаццацікласнікі школ раёна,  сёння разам са сваімі роднымі, сябрамі і настаўнікамі акунецца ва ўрачыстую і шчымліва-кранальную атмасферу раённага выпускнога балю, які распачнецца а 17 гадзіне на гарадской плошчы.

Перад Крысцінай — выдатнай вучаніцай і актыўнай удзельніцай грамадскага жыцця, пераможцай раённай алімпіяды па англійскай мове і шматлікіх творчых конкурсаў, стаіць пытанне выбару прафесіі. “Безумоўна, вельмі шкада развітвацца са школай, настаўнікамі і сябрамі — гэты час незабыўны, напоўнены радасцю жыцця і плённай працай у спасціганні таямніц ведаў, — шчыра дзеліцца сваімі думкамі дзяўчына. — Дзякуючы настаўнікам і родным, ёсць неацэнны багаж ведаў, які застаецца са мною і дасць магчымасць годна ісці па жыцці, дасягнуць пастаўленай мэты…”. Крысціна марыць паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і вучыцца на эканаміста. Пажадаем жа ёй і ўсім выпускнікам школ раёна паспеху, удачы і спаўнення ўсіх мар.

Фота Аляксея Грушэвіча.

Просмотров: 531 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования