Главная » 2010 » Октябрь » 12 » У гарадскім Доме культуры 16-17 кастрычніка бягучага года адбудзецца абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”
16:17
У гарадскім Доме культуры 16-17 кастрычніка бягучага года адбудзецца абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”

Ініцыятарамі свята выступілі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК "Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў, раённы выканаўчы камітэт. У праграме: ўрачыстае адкрыццё свята сямейнай творчасці "Пад дахам дома твайго”, канцэрт-ушанаванне "Дом, які пабудавалі мы”, святочная вечарына "Сямейны карагод”.

Творчыя сем’і ўсёй Берасцейшчыны прымуць удзел у конкурсе сямейных калектываў, будзе працаваць выстава сямейнай творчасці і нацыянальнай кухні "Куточак талентаў і густаў”.

Закончыцца свята падвядзеннем вынікаў конкурсу, узнагароджваннем пераможцаў і заключным канцэртам.

Просмотров: 485 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования