Главная » 2010 » Май » 27 » У прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў “круглы стол” “Сям’я – аснова ўсіх асноў”
23:45
У прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў “круглы стол” “Сям’я – аснова ўсіх асноў”

Пад дэвізам "Беларусь будзе пустыняй”, калі сям’я не стане святыняй” арганізатары мерапрыемства зрабілі спробу "дастукацца” да кожнага навучэнца ўстановы, каб у чарговы раз нагадаць, што залог працвітаючага грамадства – дружная і шчаслівая сям’я.

Гасцямі гэтай сустрэчы сталі протаірэй Свята-Ціханаўскай царквы Пётр Піліпчук, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дз.Сяргейчык і начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Н.Гардзей. Юнакі і дзяўчаты з ўвагай слухалі іх выступленні.

Сярод вучэбных груп ліцэя праводзіліся конкурсы на веданне сваёй радаслоўнай, быў прапанаваны красворд на тэму сваяцкіх адносін. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у конкурсе плакатаў і малюнкаў, пісалі сачыненні-мініяцюры на тэмы "Мая будучая сям’ я” і "Шчаслівая сям’я”. Лепшыя работы былі прадстаўлены на выставе, а вытрымкі з некаторых сачыненняў зачытаны падчас "круглага стала”.

 

Просмотров: 737 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования