Главная » 2017 » Март » 25 » "У саюз з сябрамі!"
17:03
"У саюз з сябрамі!"

Амаль 60 навучэнцаў школ №№1, 2, 3 горада Ганцавічы ўступілі ў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і атрымалі членскія білеты. Цырымонія ўручэння адбылася ў вялікай зале Ганцавіцкага райвыканкама на мінулым тыдні ў рамках акцыі “У саюз з сябрамі!”.

Варта адзначыць, што мерапрыемства сёлета прайшло ў новым фармаце. Так, школьнікі не проста атрымалі білеты, але і маглі задаць хвалюючыя іх пытанні гасцям цырымоніі ў рамках праекта "Адкрыты дыялог". Пагутарыць з прадстаўнікамі малодшага пакалення Ганцаўшчыны сабраліся: намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандр Занька, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Аксана Высоцкая, дырэктар Ганцавіцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Быковіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Рылка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Анта новіч, а таксама старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Стацько.

У сваім выступленні перад рабятамі Аляксандр Занька адзначыў, што сёння БРСМ выкарыстоўвае шэраг інавацыйных метадаў у рабоце, шукае розныя формы, якія сталі б цікавымі для моладзі.

На 1 студзеня 2017 года ў Ганцавіцкай раённай арганізацыі БРСМ — 1389 чалавек, якія складаюць 77 пярвічак. Вядома, накірункаў дзейнасці саюза мноства. Сярод іх: падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, рэалізацыя грамадзянска-патрыятычных і культурна-забаўляльных праектаў, удасканаленне руху маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, падтрымка і развіццё інавацыйна-навуковай дзейнасці, студатрадаўскі рух, добраахвотніцтва і валанцёрскі рух ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца”, развіццё міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, інфармацыйная работа. Цяжка нават пералічыць тую вялікую колькасць акцый, мерапрыемстваў і праектаў, якія праводзяцца з непасрэдным удзелам і падтрымкай БРСМ. Дзякуючы такой дзейнасці, у рабят ёсць выдатная магчымасць паказаць сябе, свае таленты і здольнасці, накіраваць энергію на творчасць і добрыя справы.

Аксана Высоцкая падзялілася з прысутнымі вопытам стварэння маладзёжнага атрада аховы правапарадку ў ліцэі сельгасвытворчасці. У гэтай установе такі атрад працуе з 2013 года. Аксана Юр’еўна адзначыла, што яго члены, якія ўзорна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, маюць магчымасць атрымаць рэкамендацыі РК ГА “БРСМ” для праходжання службы ва Узброеных Сілах, унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Аксана Рылка расказала школьнікам аб раённым профільным аздараўленчым лагеры “Лідар”, а таксама заклікала моладзь прымаць актыўны ўдзел у мностве мерапрыемстваў, што праходзяць у раёне, праяўляць да іх цікавасць, таму што праводзяцца яны ў першую чаргу для іх саміх, а не проста “для птушачкі”. Вольга Быковіч нагадала прысутным аб тых калектывах, месцах і людзях у нашым раёне, якія дапамогуць рабятам выявіць і развіць свае творчыя здольнасці, дзе можна з карысцю з задавальненнем бавіць вольны час, а Сяргей Сарокаў акцэнтаваў увагу маладых людзей на сучасных актуальных праблемах у падлеткавым асяроддзі і расказаў аб некаторых мерапрыемствах, якія плануецца правесці для моладзі.

Ну, а потым было непасрэдна ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прысутным рабятам.

Просмотров: 815 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования