Главная » 2013 » Июль » 2 » Учора на Брэстчыне стартавала абласная інфармацыйная акцыя да Дня прафілактыкі алкагалізму
23:53
Учора на Брэстчыне стартавала абласная інфармацыйная акцыя да Дня прафілактыкі алкагалізму
Абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя пры падтрымцы ўпраўлення аховы здароўя і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама распрацаваў план мерапрыемстваў, якія пройдуць у нашым рэгіёне з 1 па 6 ліпеня. Усе яны скіраваны на выкананне Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011 – 2015 гады.

Медыкі, грамадскія арганізацыі, навучальныя ўстановы, органы мясцовай улады і аховы правапарадку агульнымі намаганнямі паспрабуюць данесці да насельніцтва інфармацыю аб наступствах гэтай шкоднай звычкі. Арганізатары мяркуюць, што ў людзей, найперш у моладзі, неабходна фарміраваць негатыўнае стаўленне да спажывання спіртнога, прапагандаваць здаровы лад жыцця і складаць у грамадскай свядомасці ўстаноўку на цвярозасць. Для гэтага будуць арганізаваны "круглыя сталы”, "прамыя тэлефонныя лініі” па пытаннях небяспекі спажывання алкаголю, рызыкі развіцця залежнасці. Запланаваны выставы літаратуры, тэматычныя дыскатэкі, паказы відэафільмаў. Так, 4 ліпеня з 10 да 18 гадзін пройдзе "Дзень адкрытай інфармацыі” на базе аддзела грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама ў абласным наркалагічным дыспансеры.

Арганізатары рэкамендуюць прыпыніць продаж спіртнога на перыяд правядзення акцыі.
Просмотров: 483 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования