Главная » 2012 » Июнь » 6 » В Ганцевичах проводится смотр-конкурс по озеленению и благоустройству
09:29
В Ганцевичах проводится смотр-конкурс по озеленению и благоустройству
На працягу чэрвеня ў нашым райцэнтры праводзіцца раённы агляд-конкурс па азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторый, вячэрняму асвятленню фасадаў адміністрацыйных будынкаў арганізацый, устаноў горада, прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, а таксама прыватных домаўладанняў.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі камісіі па падвядзенню вынікаў, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, з’яўляюцца:
— для арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў: агульны выгляд фасаду, наяўнасць вячэрняга асвятлення, добраўпарадкаванне як самой тэрыторыі арганізацыі, так і прылягаючай да яе;
— для шматкватэрных дамоў: удзел жыльцоў у добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі, утрыманне ў належным санітарным стане аўтастаянак, стан месцаў агульнага карыстання, малых архітэктурных форм, дзіцячых гульнявых комплексаў, а таксама мастацкае афармленне пад’ездаў;
— для індывідуальных жылых дамоў: санітарны стан дваровай тэрыторыі, арыгінальнасць яе азелянення і добраўпарадкавання, утрыманне з належным стане, прылягаючай да дамаўладання участку вуліцы.
Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца 3 ліпеня, падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Просмотров: 571 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования