Главная » 2016 » Апрель » 8 » Валерыя Комель — майстар спорту!
02:50
Валерыя Комель — майстар спорту!

1 і 2 красавіка ў Брэсце прайшоў Кубак Беларусі па спартыўнай хадзьбе сярод юніёраў і юніёрак. Удзел у спаборніцтвах прыняла і ганцаўчанка Валерыя Комель.

На дыстанцыі 10 кіламетраў наша зямлячка, якая зараз вучыцца ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, з вынікам 48 хвілін 10 секунд заняла першае месца!

Гэты вынік дазволіў Валерыі Комель не толькі стаць пераможцай Кубка Беларусі, але і выканаць кваліфікацыйны нарматыў на званне майстра спорту. Пасля завяршэння спаборніцтваў Валерыя дала каментарый афіцыйнаму сайту Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі: “Сегодня я установила личный рекорд, а также выполнила норматив мастера спорта. Чувствую, что могла выступить лучше, но, к сожалению, соперницы не поддержали мой порыв. Также выполнила норматив для участия в чемпионате мира по спортивной ходьбе среди команд, и надеюсь улучшить свой результат в ближайшее время на соревнованиях  в Риме”.

Просмотров: 409 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования