Главная » 2010 » Апрель » 29 » Ветераны г. Ганцевичи в торжественной обстановке получили юбилейные медали
00:24
Ветераны г. Ганцевичи в торжественной обстановке получили юбилейные медали

28 красавіка ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання групы ветэранаў вайны і вязняў фашызму, якія жывуць у горадзе, юбілейнымі медалямі "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта У.М.Столяр. Ён адзначыў, ратныя подзвігі герояў, якія яны здзейснілі ў гады ваеннага ліхалецця, ніколі не сатруцца з памяці народнай, будуць яркім прыкладам вернага служэння Айчыне для малодшых пакаленняў, пажадаў сівым ветэранам бадзёрасці, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

На сустрэчы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай віншавалі таксама ветэран вайны і працы А.Р.Белазёрава, ваенны камісар раёна падпалкоўнік М.Ф.Цыбуляк, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі В.П.Шостак.

Потым старшыня райвыканкама выканаў прыемную місію ўручэння медалёў ветэранам. Сярод тых, хто атрымаў юбілейныя ўзнагароды, — актыўныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны П.С.Субоцін, К.А.Шаўчынскі, С.І.Васілаў, І.І.Курловіч, В.І.Задзяркоўская, І.М.Качан, В.Л.Гнацюк, малалетнія вязні фашызму В.І.Сёмін, Р. І. Колб, Г. М. Руткоўскі, С.Ф.Кучынскі, У.У.Кандрацюк і многія іншыя.

На працягу ўсёй урачыстасці ветэранаў і яе ўдзельнікаў радавалі сваімі песнямі, у большасці ваенных гадоў, спевакі гарадскога Дома культуры. Мерапрыемства, па ўсім было відаць, надало сівым франтавікам і партызанам магутны імпульс бадзёрасці.

Просмотров: 606 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования