Главная » 2011 » Август » 9 » Віцэ-прэм’ер наведаў Ганцавічы
21:21
Віцэ-прэм’ер наведаў Ганцавічы
У мінулую пятніцу 5 жніўня наш райцэнтр наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Афанасьевіч Тозік.
 
Асноўнай мэтай рабочага візіту віцэ-прэм’ера стала азнаемленне з ходам падрыхтоўкі Ганцавіч да Дня беларускага пісьменства, якое будзе адзначацца менш чым праз месяц — 4 верасня. Анатоль Афанасьевіч, які ўзначальвае Нацыяльны аргкамітэт па падрыхтоўцы да свята, у суправаджэнні міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. В. Праляскоўскага, намесніка страшыні Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Цупрыка, старшыні райвыканкама У. М. Столяра, шэрагу іншых адказных работнікаў пабываў у гарадскім скверы, азнаёміўся з ходам рэканструкцыі і мадэрнізацыі райвыканкама, універмага і іншых магазінаў райпо, краязнаўчага музея, гарадскога Дома культуры, раённага вузла паштовай сувязі, гасцініцы, алеі пісьменства, Дома быту, рэстарана "Цна”, кінатэатра "Кастрычнік” і іншых аб’ектаў райцэнтра, якія будуць задзейнічаны падчас правядзення свята і дзе цяпер вядуцца рамонтныя і будаўнічыя работы. Па выніках свайго візіта, віцэ-прэм’ерам быў дадзены шэраг адпаведных даручэнняў, якія цяпер рэалізуюцца.
 
"Савецкае Палессе"
Просмотров: 565 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования