Главная » 2017 » Май » 14 » Віншаваніі кіраўніцтва Ганцавіцкага раёна з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
07:35
Віншаваніі кіраўніцтва Ганцавіцкага раёна з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары і госці Ганцавіцкага раёна!

Шчыра віншуем вас са святам – Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Герб і сцяг з'яўляюцца галоўнымі сімваламі нашай краіны. Гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, асноўныя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

Воляй беларускага народа герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія замацоўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў. У іх адлюстравана слаўная шматвяковая гісторыя Беларусі, напоўненая старонкамі мужнасці і гераізму ў часы цяжкіх выпрабаванняў і ў гады аднаўлення.

Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў – гэта праяўленне высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, шанаванне яго святынь і добрых традыцый.

Са святам, вас, паважаныя ганцаўчане!

Моцнага вам здароўя, міру, дабра, шчасця, дастатку, узаемаразумення, поспехаў у імя працвітання Беларусі! 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Фото - БелТА

Просмотров: 387 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования