Главная » 2018 » Март » 15 » Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з Днём Канстытуцыі
16:27
Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з Днём Канстытуцыі

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Канстытуцыі – адным з асноўных дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь!

Дата 15 сакавіка займае асаблівае месца і ў святочным календары рэспублікі, і ў яе гістарычным летапісе. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя нашай дзяржавы замацоўвае правы і волі грамадзяніна Беларусі. Аб’яўленыя ў 1994 годзе прынцыпы народаўладдзя, верхавенства права, сацыяльнай справядлівасці, сталі рэаліямі сённяшняга дня.

Мы па праве ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнага заканадаўства і адказвае міжнародным стандартам. У ёй зроблены выбар у карысць стварэння, умацавання палітычнай стабільнасці, паспяховага эканамічнага развіцця, станоўчага маральнага і палітычнага клімату.

Усе мы хочам бачыць сваю краіну моцнай і незалежнай. Дасягненне гэтай мэты залежыць ад кожнага з нас, ад нашага шчырага імкнення  прымяніць свае веды, сілы і магчымасці для рэалізацыі норм і прынцыпаў Канстытуцыі.

Напярэдадні надыходзячага свята жадаем усім вам новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і аптымізму. Няхай свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на выгоду роднай Бацькаўшчыны.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Просмотров: 395 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования