Главная » 2015 » Январь » 13 » Віншаванне кіраўніцтва раёна з 75-годдзем утварэння Ганцавіцкага раёна
08:36
Віншаванне кіраўніцтва раёна з 75-годдзем утварэння Ганцавіцкага раёна

Паважаныя жыхары Ганцаўшчыны! Дарагія землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 75-годдзем утварэння Ганцавіцкага раёна!

За гэтыя сем з паловай дзесяцігоддзяў раён прайшоў няпросты, але напоўнены працоўным і воінскім гераізмам нашых грамадзян шлях.

Дзякуючы намаганням пакалення, якое выстаяла ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала магчымым развіццё Ганцаўшчыны на працягу наступных дзесяцігоддзяў. Самаадданая праца ганцаўчан на будоўлях і палетках, ў прамысловаці і навуцы заклала той падмурак малой Радзіме, жыхарамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся.

Мы ўдзячныя продкам за мірнае неба і спакой на зямлі. Наш грамадзянскі абавязак - пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам.

Звяртаючыся да моладзі хацелася б пажадаць, каб тыя ўмовы, якія створаны ў Ганцавіцкім раёне, спрыялі станаўленню дастойных грамадзян, рэалізацыі вашых самых смелых ідэй, развіццю талентаў, што складаюць гордасць і годнасць зямлі беларускай.

Праца нашых бацькоў і дзядоў, нашы з вамі дасягненні сталі агульным здабыткам краіны. Сёння Ганцаўшчыне ёсць чым ганарыцца. Гэта зямля, на якой жывуць выдатныя людзі: працаўнікі, майстры сваёй справы – яе гонар і слава.

Тое, што мы маем, створана рукамі нашых продкаў. Тое, што будзе ў нашых дзяцей, - залежыць ад нас.

Дарагія жыхары Ганцавіцкага раёна, прыміце падзяку за добрасумленную працу, пасільны ўклад у агульную справу станаўлення роднага краю. Шчасця, здароўя, дабра і дабрабыту вам і вашым блізкім, поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Просмотров: 856 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования