Главная » 2015 » Октябрь » 7 » Выбіраем стабільнае заўтра
22:13
Выбіраем стабільнае заўтра

6 кастрычніка пачалося датэрміновае галасаванне. На працягу пяці дзён участкі для галасавання будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Права прагаласаваць датэрмінова прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства.

Выбарчым правам, як вядома, у Беларусі карыстаюцца грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Так, у аўторак упершыню свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь аддаў ганцаўчанін Арцём Шавілаў (на здымку), які менавіта ў дзень пачатку датэрміновага галасавання стаў паўналетнім і набыў права галасаваць. Сваімі ўражаннямі навучэнец ДУА “Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” горада Ганцавічы падзяліўся з карэспандэнтам раённай газеты Ксеніяй ЛУЦКО: “Я вельмі хваляваўся ў гэты дзень. Сёння я сапраўды адчуў сябе сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны. Для мяне галасаванне — справа адказная, бо я выбіраю сваю будучыню, сваімі рукамі амаль што будую свой лёс. І вельмі прыемна, што мне, як галасуючаму ўпершыню, быў аказаны гонар расказаць аб сваіх уражаннях, а таксама на памяць аб гэтым дні мне ўручылі сувеніры і падарункі. Мой васямнаццаты дзень нараджэння сапраўдны запомніцца мне назаўсёды”.

Усяго ж на 27 выбарчых участках на Ганцаўшчыне ўпершыню аддадуць свой голас за самага дастойнага на іх думку кандыдата ў Прэзідэнты 87 чалавек.

Просмотров: 644 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования