14:10 ВЫЙШАЎ З ДРУКУ ДВАНАЦЦАТЫ НУМАР ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ” | |
Выйшаў з друку дванаццаты нумар часопіса "Маладосць”. У ім азнаны чытач знойдзе разнастаныя матэрыялы на розны густ: апавяданні, вершы, аповесці, а таксама публіцыстычныя, краязнаўчыя, крытычныя артыкулы. Легенд без містыкі, мабыць, не існуе. Таму ўвазе чытачоў легенда Нікі Ракіцінай "Пярсцёнак Гелены” ў перакладзе з рускай мовы Ірыны Клімковіч. У нечым, а дакладней з перакідваннем у ваўкалака, перагукаецца з творам Н. Ракіцінай апавяданне Лаўрэна Юрагі "Антонія”, але дзея адбываецца ўжо ў наш час. Свае "Абразкі” прадставіла Наталля Ярмольчык. Сацыяльная аповесць Міхася Зізюка "Кароль Капайла і яго атачэнне” — пра неўладкаванасць пэўнай катэгорыі людзей, якіх празвалі "бамжамі”. Таксама ў часопісе — крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, заканчэнне "Дзённікавых нататак” Уладзіміра Дамашэвіча і працяг матэрыялаў пра слынны род Радзівілаў Андрэя Куваева… Гэта далёка не ўсё, што прапануе выданне сваім чытачам. Так што набывайце і выпісвайце часопіс "Маладосць”, каб прачытаць і даведацца пра сучасны літаратурны працэс і шмат што іншае. Рэдакцыя часопіса "Маладосць” віншуе ўсіх сваіх аўтараў, прыхільнікаў і падпісчыкаў з Ражаством і Новым годам! Усім дабрабыту, натхнення, здзяйснення мар і… застаемся разам у наступным годзе! | |
Просмотров: 439 | |