Главная » 2012 » Сентябрь » 5 » З 5 верасня забаронена знаходжанне непаўналетніх на вуліцах з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых
11:20
З 5 верасня забаронена знаходжанне непаўналетніх на вуліцах з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых
З гэтай даты ўступае ў законную сілу артыкул 17.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь "Невыкананне абавязкаў па суправаджэнню ці забеспячэнню суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жыллём”.
Так, з 5 верасня непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў, якія знаходзяцца ў перыяд з 23.00 да 6.00 без суправаджэння бацькоў, апекуноў ці папячыцеляў або без суправаджэння, па іх даручэнню, іншых паўналетніх грамадзян, належаць перадачы бацькам, апекунам ці папячыцелям альбо, па іх даручэнню (пісьмовая распіска), іншым паўналетнім грамадзянам. Пры гэтым устанаўліваецца парадак перадачы дзяцей бацькам і апекунам або ў сацыяльна-педагагічны цэнтр (прытулак) у выпадку, калі на працягу 3 гадзін з моманту выяўлення дзіцяці супрацоўнікам міліцыі не атрымалася вышукаць яго бацькоў ці бацькі знаходзяцца ў месцы, не дазваляючым ім на працягу 3 гадзін забраць дзіця, або бацькі не далі даручэнне аб перадачы дзіцяці паўналетняй асобе.
Згодна з артыкулам, устаноўлена адказнасць бацькоў, апекуноў і папячыцеляў за невыкананне абавязкаў па суправаджэнню або забеспячэнню суправаджэння непаўналетніх у начны час. У першы раз за такое правапарушэнне камісіяй па справах непаўналетніх можа быць вынесена папярэджанне або накладзены штраф да 2 базавых велічынь (да 200 тысяч рублёў). Пры паўторным парушэнні на працягу 1 года велічыня штрафу складзе ад 2 да 5 базавых велічынь (200 — 500 тысяч рублёў).
Пры прыбыцці па дзіця ў аддзел унутраных спраў бацькі павінны прадставіць супрацоўніку міліцыі дакумент, пацвярджаючы асобу, а таксама пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга. Забараняецца перадача дзіцяці асобе, якая знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем алкагольных напіткаў, наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў.
Пры неабходнасці паўналетняя асоба да згаданых дакументаў дадаткова прадстаўляе распіску ад бацькоў аб надзяленні яго правам суправаджаць дзіця да месца жыхарства. Супрацоўнік міліцыі пры сумненні ў сапраўднасці такой распіскі мае права адмовіць у перадачы дзіцяці паўналетняй асобе і прыняць меры па яго дастаўцы ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. У далейшым бацькі могуць забраць дзіця з цэнтра ў любы зручны для іх час.

Вольга ЗУЙКЕВІЧ,
участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх
Ганцавіцкага РАУС.
Просмотров: 532 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования