Главная » 2014 » Июнь » 23 » Запрашаем на Дзень моладзі!
20:51
Запрашаем на Дзень моладзі!

29 чэрвеня — Дзень моладзі. З гэтай нагоды 28 чэрвеня ў гарадской зоне адпачынку (пляж “Паўднёвы”) з 16.00 да 1 гадзіны ночы пройдзе раённае мерапрыемства, праграма якога будзе даволі насычанай і цікавай. Прадугледжваецца правесці спартыўныя, музычна-забаўляльныя мерапрыемствы, будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, дзе кожны зможа заняцца тым відам спорту, які яму па густу: пляжным валейболам, дартсам, армрэслінгам, пагуляць у шашкі і шахматы і інш. Пераможцы спаборніцтваў і конкурсаў, а таксама лепшая моладзь Ганцаўшчыны атрымаюць прызы, падарункі і граматы.

Будзе праведзена спартыўна-гумарыстычная шоу-праграма “Кропка пазітыву”, музычная праграма “Пляжная фіеста”, наладжана работа розных тэматычных пляцовак: “Паляна здароўя”, “Салон прыгажосці”, “Пейнтбол”, “Схватка”, “Рок-Фэст”, пройдуць акцыі па прафарыентацыі, майстар-класы, арганізавана выстава вынаходніцтваў навучэнцаў ліцэя і інш. Словам, арганізатары святочнага мерапрыемства пастараліся зрабіць яго праграму цікавай і разнастайнай.

Да месца правядзення гэтага раённага мерапрыемства будзе арганізаваны вячэрні рэйс гарадскога аўтобуса па маршруце: аўтавакзал — вул. Будаўнікоў — пляж “Паўднёвы” — вул. Кастрычніцкая — бальніца — аўтавакзал, час адпраўлення якога ў 21.30.

Просмотров: 549 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования