Главная » 2012 » Май » 18 » Зарніца – 2012
13:19
Зарніца – 2012

На базе СШ №3 г. Ганцавічы прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца-2012”. Гэтае спаборніцтва стала на Ганцаўшчыне традыцыйным і ўжо на працягу многіх гадоў прыцягвае да сябе ўвагу юнакоў і дзяўчат раёна.

Сёлета ў гульні прынялі ўдзел 10 агульнаадукацыйных устаноў раёна, якія спаборнічалі паміж сабой у 7 конкурсах. Спачатку каманды павінны былі прадставіть на суд агляд страявой падрыхтоўкі і песні. Затым удзельнікі гульні спаборнічалі паміж сабой у ваенна-патрыятычнай эстафеце, медыка-санітарнай падрыхтоўцы, а таксама ў конкурсах "Старонкі гісторыі”, "Снайпер”. Юнакі і дзяўчаты стваралі баявыя лісткі і дэманстравалі сваю агітбрыгаду.

Трэба адзначыць, што напружаная барацьба паміж камандамі адбывалася на працягу кожнага з этапаў гульні і пераможцу вызначыць было нялёгка.

У выніку лепшымі на Зарніцы-2012” сталі рабяты з СШ №3. Другое месца – на рахунку Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Трэцяе заваявалі юнакі з Хатыніцкай сярэдняй школы. Пераможцы і прызёры "Зарніцы-2012” былі ўзнагароджаны граматамі Ганцавіцкага РК ГА "БРСМ”.

Просмотров: 551 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования