Главная » 2013 » Июль » 18 » Завяршыў работу абласны маладзёжны лагер актыву
09:44
Завяршыў работу абласны маладзёжны лагер актыву
На працягу ўжо 16 гадоў кожнае лета хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў Берасцейшчыны збіраюцца на лясной паляне каля Белага возера ў летніку "Лідар”. Аднак гэта не просты лагер і не кожны можа трапіць сюды – толькі самая спартыўная, творчая і актыўная моладзь. У летнік прыязджаюць актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай піянерскай арганізацыі, руху КВЗ і ўдзельнікі дзіцячага гарадскога парламента. Лагер дапамагае падлеткам развіваць лідарскія здольнасці, вучыць працаваць у дружным калектыве. У гэтым годзе разам сабралася група з 30 чалавек, сярэдні ўзрост якой складаў 15 гадоў.

Умовы ў "Лідары” не звычайныя, а ваенна-палявыя. Замест дамоў –  палаткі, замест газавай пліты –  вогнішча, а сістэма водазабеспячэння –  самаробная. Такія ўмовы стварыла 38-я мабільная брыгада, каб паказаць, што такое жыццё ў арміі і наколькі гэта цікава.

Лагер "Лідар” – гэта не толькі патрыятычнае, але і працоўнае выхаванне падрастаючага пакалення. Дзеці заўсёды памятаюць пра свае абавязкі: паеў –  памый посуд за сабой, насмечана – прыбяры. Ваду носяць самі, шукаюць дровы –  жывуць, як дарослыя людзі. Усе культурна-масавыя мерапрыемствы – таксама іх ініцыятыва. Дарослыя ім толькі дапамагаюць.

Сёлетні лагер актыву вызначыўся надзвычай насычанай праграмай на сустрэчы. Кожны дзень прыязджалі госці: вайскоўцы, святары, выратавальнікі, журналісты, рабяты з іншых летнікаў. Было шмат дыскусій і "круглых сталоў”, конкурсаў і трэнінгаў. Уражанняў хопіць на ўвесь год. За  два тыдні маладыя лідары шмат чаму навучыліся. З багажом ідэй яны вярнуліся на гэтым тыдні дамоў. А ў верасні, няма сумнення, багаж гэты абавязкова ім вельмі спатрэбіцца, каб зрабіць жыццё равеснікаў яшчэ больш цікавым і карысным нашаму грамадству.

Наталля ЧОПЧЫЦ,
г. Брэст
Просмотров: 507 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования