Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

24 КРАСАВІКА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ МОЛАДЗІ
У іх руках будучыня
 
Маладзёжная палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб умацаваць пераемнасць пакаленняў, выхаваць новае пакаленне ў духу патрыятызму, здаровага ладу жыцця, накіраваць энергію моладзі ў рэчышча стваральных спраў.
 

Аб'яднанне намаганняў грамадскіх арганізацый, людзей, якія душой хварэюць за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, садзейнічае павышэнню арганізаванасці і творчай актыўнасці моладзі, вырашэнню эканамічных, сацыяльных, навукова-тэхнічных, маральных праблем грамадства, умацаванню законнасці і правапарадку, а таксама дазваляе ўзмацніць кантроль грамадства за захаваннем правоў моладзі. Ці лёгка быць маладым у сучасным грамадстве — залежыць ад згуртаванасці моладзі ў вырашэнні сваіх праблем, іх салідарнасці.
 
У Беларусі пасля развалу СССР зноў адрадзіліся маладзёжныя арганізацыі ў якасці правадніка інтарэсаў гэтых слаёў насельніцтва.
 
Найбольш масавым прадстаўніком маладога пакалення з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "БРСМ", якое на Ганцаўшчыне налічвае каля паўтары тысячы членаў. Гэта больш за 22 працэнты маладых людзей раёна ва ўзросце ад 14 да 31 года. Яны вучацца, асвойваюць прафесіі або працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі, ідуць па свайму шляху станаўлення, каб быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Аляксандр ЗАНЬКА,
першы сакратар
райкама ГА"БРСМ".
 
 
"Савецкае Палессе”
Субота, 23 красавіка 2011 года
№ 32 (7943)
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (24.04.2011)
Просмотров: 577
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования