Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Падарыце дзецям кнігу
Па ўсёй краіне праходзіць акцыя "Святло надзеі", прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей, які адзначаецца на пачатку чэрвеня. На Ганцаўшчыне яе каардынатарамі сталі райкам БРСМ і раённая піянерская арганізацыя. Сутнасць акцыі, якая праходзіць на працягу мая, у тым, каб сабраць кнігі для дзяцей і пасля заканчэння месячніка перадаць іх у дар сельскім бібліятэкам. Збор кніг вядзецца сіламі актывістаў БРСМ і членамі піянерскіх арганізацый. Праўда, свой уклад могуць унесці і дарослыя — перадаць кнігі ў райкам БРСМ.
 
"Савецкае Палессе”
Серада, 25 мая 2011 года
№ 40 (7951)
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.05.2011)
Просмотров: 454
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования