21:15 Ганцаўчанін Арцём Лынша заваяваў 2-е месца ў нацыянальных спаборніцтвах па электра-дэнсу сярод юніораў “Vertifight. Belarus” | |
У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Мінску, прынялі ўдзел выканаўцы
гэтага сучаснага танца з Беларусі, Расіі і Украіны. У сваёй узроставай
групе Арцём стаў другім і прывёз дамоў сярэбраны медаль і грамату
арганізатараў мерапрыемства. Хлопчык усяго год займаецца танцам. Спачатку наведваў гурток ГДК, цяпер займаеца ў РЦДЮТ, аднак большасць рэпетыцый праходзіць дома, перад люстэркам. Аб спаборніцтвах Арцём даведаўся с Інтэрнэта. Падтрымалі яго імкненне прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе старэйшыя браты Юрый і Максім, апошні з якіх, дарэчы, вядомы ў рэспубліцы як добры спартсмен. | |
Просмотров: 625 | |