Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

БРСМ – 10 гадоў

Прадаўжальнікам добрых традыцый маладзёжнага руху, які ў старэйшага пакалення асацыіруецца з камсамолам, стала Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». На Ганцаўшчыне раённая арганізацыя згуртавала 1533 юнакоў і дзяўчат навучальных устаноў, маладых людзей працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый. Яны сумесна арганізуюць мерапрыемствы, праводзяць акцыі, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.

6 верасня з дня заснавання «БРСМ» споўнілася 10 гадоў. На Ганцаўшчыне арганізатармі маладзёжнага аб’яднання сталі Юрый Варвашэвіч і Марына Муха. Як паведаміў першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Занька, свой юбілей моладзь адзначае акцыяй «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!», якая праходзіць на працягу ўсяго верасня. А 21 верасня завершыцца раённы конкурс творчых работ пад назвай «БРСМ – Будучыня пачынаецца тут».

8 сентября 2012 года

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (08.09.2012)
Просмотров: 391
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования