Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Дабрачыннае, запамінальнае…

Актавы зал гімназіі г. Ганцавічы па-святочнаму ўпрыгожаны. Дзед Мароз са Снягуркай, пані Завіруха, Баба Яга, іншыя казачныя героі разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі водзяць карагод вакол ёлкі. Навагодняе свята для дзяцей-інвалідаў традыцыйнае, запамінальнае. Штогод на яго з’язджаюцца рабяты з усёй Ганцаўшчыны. Яны спяваюць, чытаюць вершы, шчасліва ўсміхаюцца і, што самае прыемнае, атрымліваюць падарункі.

Не стала выключэннем і сёлетняя дабрачынная акцыя. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Аляксандр Занька павіншаваў маленькіх гасцей з Новым годам. Галоўнае, каб усе былі здаровымі і вясёлымі. Дзеці — прыгожыя кветкі. Наша жыццё з імі становіцца па-сапраўднаму шчаслівым.

Цікавую і разнастайную праграму для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці. Не сыходзілі ўсмешкі з твараў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзеі Здрок, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Клявец. Фінансавую падтрымку для правядзення дабрачыннага свята аказала раённая арганізацыя  ГА “Беларускі фонд міру”.

Амаль дзве гадзіны доўжыліся весялосць і радасць, гучалі звонкія галасы дзетак. Няхай заўсёды хлопчыкі і дзяўчынкі будуць такімі шчаслівымі, як у гэты пераднавагодні дзень!

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (31.12.2014) | Автор: Міхась АРЭШКА
Просмотров: 390
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования