Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
У дзясяты раз на Брэстчыне па ініцыятыве Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру праводзіцца дабрачынная акцыя “Дзіця міру”. Што гэта за праект? Дзеці, якія нарадзіліся 21 верасня, у Міжнародны дзень міру, атрымліваюць сертыфікат, а іх бацькі — падарункі і шчырыя словы-віншаванні… Сёлета на Ганцаўшчыне ў гэты дзень нарадзілася дзяўчынка Уладзіслава Берташ. Разам з матуляй Вольгай яна жыве ў вёсцы Любашава пад дахам цёплага і ўтульнага дома бабулі і дзядулі. 23 кастрычніка старшыня раённага фонду міру Сяргей Сарокаў павіншаваў маладую маці і ўручыў ёй памятны дакумент. — Нараджэнне дзіцяці — цудоўная падзея ў жыцці кожнай сям’і, — сказаў Сяргей Вітальевіч. — Вельмі хочацца, каб маленькая Уладзіслава, дзіця міру гэтага года, сваім з’яўленнем на свет зрабіла шчаслівымі ўсіх, каб яна расла здаровай, а ў доме і душах дарослых быў мір і спакой… Любой жанчыне і пры любых абставінах прыемна атрымліваць кветкі. Ад імя Ганцавіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вользе іх уручыла Алеся Шулякоўская. Каштоўны падарунак сям’і падрыхтаваў і першы сакратар РК ГА БРСМ Аляксандр Занька. А што ж Уладзіслава? Яна зусім не звяртала ўвагі на гасцей. Ёй спакойна спалася на матуліных руках, добрых, ласкавых і надзейных. Источник: http://www.gants.by/akcii/39821.html | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (27.10.2017) | | |
Просмотров: 289 |