Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Хлопцы на ўсе 100!

У мінулую суботу ў спартыўнай зале СШ № 3 г. Ганцавічы ў рамках шматпрофільнай акцыі супраць наркаманіі “Моладзь ХХІ стагоддзя выбірае здароўе”, а таксама з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла спартландыя для вучняў гарадскіх школ і гімназіі, а таксама супрацоўнікаў раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў пад назвай “Хлопцы на ўсе 100”. Удзел у ёй прынялі тры каманды: “Пацаны” (рабяты з навучальных устаноў горада), “Дынама” (супрацоўнікі РАУС) і “Выратавальнікі” (супрацоўнікі РАНС). Спартландыя складалася з некалькіх этапаў. Яны ўключалі ў сябе цікавыя і гумарыстычныя эстафеты і конкурсы для сапраўдных мужчын. У перапынках паміж этапамі перад удзельнікамі спартландыі і гледачамі з творчымі нумарамі выступалі рабяты з РЦДЮТ, гімназіі і СШ № 3.

У выніку перамога дасталася камандзе “Выратавальнікі”. Другое месца — на рахунку “Дынама”. Трэцімі сталі рабяты з гарадскіх школ і гімназіі (“Пацаны”).

Удзельнікі спартландыі атрымалі граматы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама падарункі ад ПВУП “ВаМіЦа”, РК ГА "БРСМ" і прадпрымальніка Эдуарда Смоліча.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (26.02.2014) | Автор: Уладзімір САКАЛОЎ
Просмотров: 273
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования