Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Маладзёжнаму руху мацнець

У мінулую пятніцу ў кінатэатры "Маладосць" прайшло святочнае мерапрыемства з нагоды 10-годдзя з дня ўтварэння раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Напачатку гледачам, якіх сабралася даволі шмат, паказалі слайд-шоу аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі на працягу дзесяцігоддзя. Потым да прысутных звярнуўся першы сакратар РК ГА "БРСМ" Аляксандр Ануфрыевіч Занька, які ў сваім выступленні расказаў пра дзейнасць раённага камітэта, адзначыў усіх тых, хто паспрыяў развіццю маладзёжнага руху на Ганцаўшчыне, а таксама павіншаваў усіх маладых людзей раёна з юбілеем маладзёжнай арганізацыі.

Далей слова ўзяў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Канстанцінавіч Давыдчык, які станоўча ацаніў дзейнасць саюза моладзі, павіншаваў "БРСМ" са святам, а таксама ўручыў Пісьмо-падзяку Ганцавіцкага райвыканкама сакратару пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА "СШ №3 г.Ганцавічы" Надзеі Мікалаеўне Сцяпчук.

Пасля гэтага А.А.Занька ўручыў ганаровыя граматы райкама "БРСМ" юнакам і дзяўчатам за актыўны ўдзел у рэалізацыі маладзёжных праектаў і праграм. А для 19 вучняў гарадскіх школ гэты дзень выдаўся адметным яшчэ і тым, што яны сталі паўнапраўнымі членамі аб'яднання, атрымаўшы з рук першага сакратара райкама білеты "БРСМ".

З наказам да юных ганцаўчан, са шчырымі словамі ўдзячнасці за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемстваў, акцый, а таксама з віншаваннямі да моладзі раёна звярнулася старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Яўгенія Сяргееўна Стацько.

Найбольш актыўныя і таленавітыя юнакі і дзяўчаты падрыхтавалі для гледачоў канцэртную праграму. А завяршылася свята на пляцоўцы ля кінатэатра, дзе пры актыўным удзеле работнікаў гарадскога Дома культуры была арганізавана музычная праграма і танцавальны флэш-моб.

3 октября 2012 года
Уладзімір САКАЛОЎ

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (03.10.2012)
Просмотров: 430
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования