Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Проста будзь добрым!

Жыхары Ганцаўшчыны далучыліся да дабрачыннай акцыі “У школу з “Добрым Сэрцам”.

Да Дня ведаў валанцёры раённага камітэта Грамадскага аб’яднання “БРСМ” правялі дабрачыннае мерапрыемства ля магазіна “Дзіцячы свет” у райцэнтры. Яны арганізавалі збор канцылярскіх тавараў для выхаванцаў дзіцячага прытулка, дзетак са шматдзетных і няпоўных сем’яў, а таксама сем’яў, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і ў іх ёсць пэўныя цяжкасці ў падрыхтоўцы да навучальнага года.

Дарэчы, удзельнікам згаданай акцыі можа стаць кожны. Варта толькі набыць неабходныя тавары і падарыць іх тым, хто мае ў іх патрэбу.

Акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам” праводзіцца штогод з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да аказання адраснай дапамогі сем’ям, якія маюць у гэтым патрэбу. Сёлета яна будзе доўжыцца да 15 верасня.

Кожны жадаючы можа прынесці школьныя прылады, адзенне і іншыя рэчы ў раённы камітэт ГА “БРСМ” па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Кастрычніцкая, 1, кабінеты № 223 ці 225.

Па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца па тэлефоне: 2-38-00.



Источник: http://gants.by
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (31.08.2016) W
Просмотров: 280
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования