Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Турыстычны злёт
З 3 па 5 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Гута праходзіў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі, які сабраў звыш 150 аматараў актыўнага адпачынку. Яны спаборнічалі ў тэхніцы пешаходнага турызму, дзённым і начным спартыўным арыентаванні, удзелынічалі ў разнастайных гульнях і конкурсах. Арганізатарам турзлёту выступіў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
 
У выніку першае агульнакаманднае месца заняла зборная каманда пад назвай "Валацугі", у якую ўваходзілі аматары турызму з вёскі Вялікія Круговічы і райцэнтра. Другое месца заваявала каманда ААТ "Модуль", а трэцяе дасталося камандзе прафесійнага ліцэя сельгасвытвоочасці.
 
Удзельнікі і пераможцы злёту былі узнагароджаны кубкамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а таксма каштоўнымі падарункамі аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта ГА "БРСМ”.
 
"Савецкае Палессе”
№ 44 (7955)
Серада, 8 чэрвеня 2011 года
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (08.06.2011)
Просмотров: 439
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования