Главная » 2014 » Февраль » 22 » Адрасная сацыяльная дапамога: змяненні ў яе прадастаўленні
16:52
Адрасная сацыяльная дапамога: змяненні ў яе прадастаўленні
У мэтах удасканалення механізму прадастаўлення дзяржаўнай адраснай дапамогі, а таксама ўвядзення дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку ўтрыманства, 5 снежня 2013 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 550 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2014 года.

Указам прадугледжаны меры, накіраваныя на ўдасканаленне парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. У прыватнасці, павялічана перыядычнасць атрымання сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузнікаў з 2 да 4 разоў на працягу каляндарнага года, але не больш за адзін раз у месяц, захаваўшы агульны аб’ём дапамогі (паўтара бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на дату звароту).

Указам прадугледжаны абмежаванні па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця ў адносінах да працаздольных членаў сям’і (грамадзян), якія:

— на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, менш за 6 месяцаў з’яўляліся занятымі або зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўнага;

— з’яўляючыся беспрацоўным, на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту, адмовіліся ад прапанаванай падыходзячай работы або ад праходжання прафесійнай падрыхтоўкі ці павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Указам прадугледжаны таксама нормы па расшырэнні паўнамоцтваў камісіі па аказанні дзяржаўнай адраснай  сацыяльнай дапамогі шляхам распрацоўкі пры неабходнасці ў адносінах працаздольнага атрымальніка плана па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча, прадугледжваючага канкрэтныя меры.

Адначасова пашыраецца пералік падстаў для адмовы ў прадастаўленні названых сацыяльных выплат сем’ям, якія паўторна звяртаюцца па дапамогу, у якіх працаздольны член сям’і не выканаў вызначаны камісіяй план па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча, за выключэннем невыканання такога плана па аб’ектыўных прычынах.

Дапаўняюцца ўмовы прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі — такая дапамога даецца пры рэалізацыі сям’ёй права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльных трансфертаў, а таксама аліментаў. Такі падыход дазволіць выключыць прадастаўленне дапамогі няпоўным сем’ям, адзін з бацькоў у якіх не прымае мер па прыцягненні да ўтрымання непаўналетніх дзяцей другога бацькі.

Ведайце, паважаныя дарослыя, пра гэтыя змены, правільна карыстайцеся імі, і ў вас не ўзнікнуць тыя ці іншыя непаразуменні.

Вольга ДЖАФАРАВА,

загадчыца сектара па матэрыяльна-бытавым абслугоўванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Просмотров: 602 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования