Главная » 2013 » Январь » 3 » "Дабро мацней за зло"
22:42
"Дабро мацней за зло"
Свет кожнага дзіцяці напоўнены фантазіямі-марамі. Cветлымі жаданнямі, каб іх дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі, жывуць бацькі. Як бы не складвалася жыццё, дарослыя заўсёды побач і бяруць на сябе клопаты і турботы, калі штосьці не так.



Вось і на дабрачынную ёлку для дзяцей-інвалідаў, што прайшла 28 снежня ў актавай зале гімназіі, рабяты розных узростаў прыйшлі ў суправаджэнні бацькоў. Героі навагодняга прадстаўлення стараліся ад душы, каб павесяліць дзяцей, даць магчымасць адчуць сябе ўдзельнікамі гэтай дзеі. Першай да рабят выйшла Мяцеліца, якая паклікала вадзіць карагод вакол прыгожа прыбранай ёлкі. Паступова да кампаніі далучаліся талісман адыходзячага года — добры Дракон, а таксама Паштальён, Снягурка, Дзед Мароз, мудрая Змяя як сімвал 2013 года і два прадстаўнікі нячыстай сілы, якім, што было прадугледжана сцэнарыем, не ўдалося сарваць ход свята. Дабро аказалася мацней за зло.

На працягу мерапрыемства рабяты танцавалі, спявалі, весяліліся разам і паасобку, а па заканчэнні кожнаму дзіцяці арганізатары мерапрыемства — раённая арганізацыя Беларускага фонду міру, аддзел адукацыі, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, райкам "БРСМ” — уручылі салодкія падарункі.
Просмотров: 830 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования