Главная » 2015 » Апрель » 20 » "Добрае Сэрца" - ветэранам"
20:28
"Добрае Сэрца" - ветэранам"

У рамках дабрачыннай акцыі "Добрае Сэрца" - ветэранам", раённы камітэт грамадскага аб'яднання "БРСМ" сумесна з дзяржаўнай установай “Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і з нагоды правядзення 18 красавіка рэспубліканскага суботніка арганізавалі аказанне дапамогі ў навядзенні парадку ў домаўладаннях адзінокім і адзінока пражываючым непрацаздольным грамадзянам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на надомным абслўгоўванні сацыяльнымі работнікамі.

У сераду, 15 красавіка, валанцёры з валанцёрскага атрада “Добрае Сэрца” СШ № 2 горада Ганцавічы завіталі да Сцяпана Іванавіча Васілава, ветэрана вайны, які пражывае па вуліцы Кутузава ў райцэнтры. Рабяты з ахвотай дапамаглі Сцяпану Іванавічу скласці дровы, распілавалі старыя паваленыя дрэвы, прыбраліся на падворку. Маленькі суботнік – а колькі радасці ён прынёс пажылому чалавеку: не забывае пра яго маладое пакаленне, клапоціцца, дапамагае і справай, і словам. I сапраўды, за цікавымі расказамі Сцяпана Іванавіча аб пройдзеных баях, за ўспамінамі ваенных гадоў і працавалася весялей, а час праляцеў непрыкметна.

Дапамога пажылым людзям, ветэранам стала ўжо добрай традыцыяй на Ганцаўшчыне, якая існуе на пастаяннай аснове і будзе працягвацца. Бо такая дапамога – шанц для моладзі бліжэй пазнаёміцца з людзьмі-легендамі, з тымі, пра каго наступнае пакаленне будзе ведаць толькі з гісторыі.

Просмотров: 665 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования