Главная » 2011 » Январь » 26 » На базе раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці прайшоў семінар для пачынаючых педагогаў-арганізатараў устаноў адукацыі Ганцаўшчыны
23:01
На базе раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці прайшоў семінар для пачынаючых педагогаў-арганізатараў устаноў адукацыі Ганцаўшчыны

Тэма семінара "Напрамкі і формы ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы” з’яўляецца актуальнай пры арганізацыі выхаваўчага працэсу з членамі арганізацый. Адкрываючы паседжанне, старшыня раённай піянерскай арганізацыі А.Барысенка падрабязна расказала, што сабой уяўляе грамадская арганізацыя, перспектывах яе далейшага развіцця, якімі рэспубліканскімі, абласнымі і раённымі праграмамі ў сваёй дзейнасці павінен карыстацца сучасны педагог-арганізатар.

З формамі і метадамі выхаваўчай работы маладых спецыялістаў пазнаёміў лідэр райкама БРСМ Аляксандр Занька. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні сумеснай дзейнасці дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў.

Просмотров: 549 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования