Главная » 2012 » Ноябрь » 8 » На гэтым тыдні ў раёне, як і па ўсёй краіне, прайшлі святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
23:01
На гэтым тыдні ў раёне, як і па ўсёй краіне, прайшлі святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
На Ганцаўшчыне асноўныя ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, абыліся ў райцэнтры. Так, 6 лістапада ў гарадскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт "Гэта наша з табой біяграфія…”, які сабраў поўную залу гледачоў. На пачатку мерапрыемства вядучыя ўзгадалі найбольш вядомых ураджэнцаў нашага раёна, якія сваімі працоўнымі дасягненнямі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і іншых галінах дзейнасці ўславілі наш край. Было падкрэслена, што здзяйсненні гэтых самаадданых людзей — выхадцаў з простага народа — былі непарыўна звязаны з сацыялістычнай эпохай — часам, у які яны жылі і працавалі. Музычныя кампазіцыі, многія з якіх адносяцца да таго гістарычнага перыяду, у выкананні ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў, Віктара Багрова, Івана Галушкі і іншых артыстаў мастацкай самадзейнасці стваралі ў гледачоў святочны настрой і дарылі ім масу прыемных эмоцый.
А раніцай 7 лістапада на гарадской плошчы з удзелам кіраўніцтва раёна, членаў грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў г. Ганцавічы прайшла цырымонія ўскладання кветак да помніка Леніну. У знак павагі да гэтай гістарычнай асобы і яе здзяйсненняў, прадстаўнікі раённых арганізацый ветэранаў, КПБ, БРСМ і "Белай Русі” ўсклалі вянкі да помніка стваральніку савецкай дзяржавы. Завяршэннем святочных мерапрыемстваў стаў бясплатны паказ фільма "Ляцяць жураўлі” ў кінатэатры "Маладосць”.
Просмотров: 570 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования