Главная » 2010 » Июнь » 4 » Прывялі капліцы ў парадак
01:09
Прывялі капліцы ў парадак

Нядаўна прайшла маладзёжная акцыя па добраўпарадкаванню пахавальных капліц родаў Вендорфаў і Яленскіх, што размешчаны на Ясянецкіх могілках.

Арганізатары акцыі, якімі выступілі Нацкі сельвыканкам, Ганцавіцкі РК ГА "БРСМ", аддзелы па справах моладзі і культуры райвыканкама, задзейнічалі ў рабоце па ўборцы тэрыторыі актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з ліку вучняў САШ № 2 горада Ганцавічы. І рабяты не падвялі. Яны ачысцілі ад кустоў акацыі і маладых парасткаў дрэў тэрыторыю каля дзвюх пахавальных капліц, гэтым самым "вызвалілі" іх ад непатрэбнай расліннасці. Цяпер турыстам нічога не будзе перашкаджаць падчас знаёмства з гэтымі гістарычнымі помнікамі Ганцаўшчыны.

Просмотров: 533 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования