Главная » 2012 » Май » 15 » Святло надзеі
13:21
Святло надзеі

Пад такой назвай праходзіць акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Яе арганізатары – Ганцавіцкі РК ГА "БРСМ” і раённая піянерская арганізацыя – у перыяд з 30 красавіка па 28 мая ажыццяўляюць збор мастацкіх, дзіцячых, навукова-папулярных, замежных кніг і часопісаў; дыскаў з навучальнымі праграмамі, песнямі беларускіх выканаўцаў, электронных бібліятэк, разнастайных інфармацыйных буклетаў і інш.

У перыяд з 28 мая по 4 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая перадача сабраных кніг і часопісаў у бібліятэкі раёна. А сумесна з работнікамі бібліятэк будуць арганізаваны наведванні дзяцей-інвалідаў з прэзентацымі новых паступленняў у бібліятэчныя фонды.

Просмотров: 506 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования