Главная » 2017 » Сентябрь » 2 » “У школу з "Добрым Сэрцам”
09:16
“У школу з "Добрым Сэрцам”

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "У школу з "Добрым Сэрцам", у пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" вучняў Люсінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы з 1 жніўня па 1 верасня 2017 г. праводзілася дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх прыладаў да новага навучальнага года для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У акцыі прынялі ўдзел не толькі вучні, але і іх бацькі і настаўнікі. У выніку акцыі валанцёрамі атрада “Добрае Сэрца” былі сабраны школьныя прылады, цацкі і адзенне.

Сабраныя рэчы перададзеныя ў Ганцавіцкі раённы камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» для далейшай іх перадачы дзяцем, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Просмотров: 292 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY
Индекс цитирования