Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Крыніца ідэй
Моладзь павінна дабівацца поспеху праз упартую працу і атрыманне ведаў. 3 такім заклікам да маладых людзей звярнуўся Прэзідэнт з трыбуны з'езда БРСМ, які праходзіў у Мінску 8 — 9 снежня. У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы абазначыў асноўныя ары-нціры маладзёжнай палітыкі Беларусі.

Будучае будаваць трэба будзе менавіта моладзі. Але спачатку кожны павінен зразумець — нічога ў свеце не даецца без цяжкай працы і выпрабаванняў, не бывае лёгкага хлеба, а тое, што здаецца лёгкім хлебам, потым аказваецца звычайным сырам у пастцы, папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт заклікаў моладзь не пагарджаць працай і вучобай. "Працвітаюць толькі тыя нацыі, якія будуюць сваё жыццё на працы. Не шукайце лёгкага хлеба і не ганіцеся за сляпой удачай. Вучоба і праца — вось формула, якая прынясе вам жыццёвы поспех і зробіць з вас дастойных грамадзян нашай Айчыны", — сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт чакае большай актыўнасці моладзі і ўключэння ўсіх членаў БРСМ у жывую, кіпучую дзейнасць арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што разам з традыцыйнымі напрамкамі работы БРСМ трэба браць на сябе і больш складаныя і маштабныя задачы. Перш за ўсё Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі павінен стаць крыніцай ідэй не толькі для моладзі, але і для ўсёй краіны.

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў гэтым агулынарэспубліканскім маладзёжным фору-ме з "СП" падзяліўся першы сакратар Ганцавіцкага райкама ГА "БРСМ" Аляксандр ЗАНЬКА:


— З'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі асабіста ў мяне, як, напэўна, і ва ўсіх яго ўдзельнікаў, пакінуў вельмі яркае ўражанне. Ён даў магчымасць пачуць новыя ідэі, вельмі актуальныя для сённяшняга маладзёжнага руху, якія наша раённая арганізацыя БРСМ абавязкова будзе выкарыстоўваць у сваёй рабоце. У прыватнасці, па прыкладу іншых раёнаў, разам з райкамам прафсаюза работнікаў АПК мы паспрабуем правесці новы конкурс для маладых сем'яў "Уладар сяла", а сумесна з аддзелам эканомікі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і раённай структурай "Белаг-рапрамбанка" рэалізаваць праект па падтрымцы маладзёжнага прадпрымальніцтва. Адным словам, райкам БРСМ будзе будаваць сваю работу так, каб яшчэ больш уключыць моладзь у вырашэнне асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна і ўсёй краіны.
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (17.12.2011)
Просмотров: 572
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования