Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Прайшла IV справаздачна-выбарная канферэнцыя Ганцавіцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”
на якой была зроблена справаздача аб дзейнасці арганізацыі за перыяд 2008 — 2010 гадоў, прааналізаваны перспектывы далейшага развіцця. З дакладам па гэтаму пытанню выступіў першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ” А. А. Занька.

 
Жыццё моладзі не абмяжоўваецца вучобай або працай. Члены БРСМ уносяць пэўны ўклад у правядзенне грамадска значных акцый, з’яўляюцца ўдзельнікамі добрых пачынанняў. Напрыклад, у рамках акцыі "Моладзь. Традыцыі. Будучыня” юнакі і дзяўчаты наводзяць парадак каля помнікаў, абеліскаў і на прылягаючай да іх тэрыторыі. Шырокай папулярнасцю карыстаецца ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца”. Пад эгідай БРСМ праводзяцца інтэлектуальныя гульні "Што? Дзе? Калі?”, "Брэйн-рынг” і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Прапагандуючы здаровы лад жыцця, члены БРСМ удзельнічаюць у прафілактыцы правапарушэнняў. Словам, поле дзейнасці для ініцыятыўнай, неабыякавай моладзі шырокае. Разам з тым на канферэнцыі канстатавалася, што маладым людзям сёння трэба займаць больш актыўную пазіцыю па ўсіх пытаннях.

94 дэлегаты ад пярвічных арганізацый, якія створаны ў рабочых і вучнёўскіх калектывах, адобрылі дзейнасць раённага камітэта ГА "БРСМ", правялі выбары новага складу райкама, кантрольнай камісіі, выбралі дэлегатаў на абласную канферэнцыю, разгледзелі іншыя арганізацыйныя пытанні.
На пасяджэнні райкама, якое адбылося ў той жа дзень, першым сакратаром на новы тэрмін выбраны Аляксандр Ануфрыевіч Занька.
 
Мікалай ЛОЙКА.
 
"Савецкае Палессе”
Серада, 27 красавіка 2011 года
№ 33 (7944)



 
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (27.04.2011)
Просмотров: 497
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования