Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

"Мая Ганцаўшчына"
Да Дня беларускага пісьменства раённы камітэт ГА "БРСМ" праводзіць раённы конкурс "Мая Ганцаўшчына".

Кожны жадаючы можа прыняць удзел у яго наступных намінацыях: "Публіцыстычны артыкул", "Нарыс", "Верш", "Лепшы слоган да Дня беларускага пісьменства", "Лепшы лагатып да Дня бела­рускага пісьменства", "Малюнак", "Плакат", "Лепшы макет у вобласці вонкавай рэкламы", "Лепшы відэаролік”, "Прэзентацыя".

Тэматыка конкурсу наступная: "Нацыянальныя традыцыі, святы і абрады на Ганцаўшчыне", "Унікальнасць фло­ры і фаўны Ганцаўшчыны", "Народныя промыслы і рамёствы Ганцаўшчыны", "Не забыць тых пакутлівых дзён", Ганцаўшчына спартыўная", "Імі ганарыцца Ганцаўшчына", "Раённыя летапісцы , "Ганцаўшчына літаратурная", "Адукацыя Ганцаўшчыны", "Будучае Радзімы Ствараць Маладым".

Аб патрабаваннях да афармлення конкурсных работ можна даведацца ў раённым камітэце ГА "БРСМ", які знаходзіцца па адрасу: г. Ганцавічы, вуліца Кастрычніцкая, 1, кабінет 223. Кантактны тэлефон 2-38-00.

 

"Савецкае Палессе"
№ 16 (7927)
Субота, 26 лютага 2011 года


Усе конкурсныя работы павінны суправаджацца інфармацыяй на папяровым носьбіце з указаннем установы (арганізацыі або прадпрыемства, навучальнай установы), прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара (аўтарскага калектыву), адраса і тэлефона. Матэрыялы на конкурс прадастаўляюцца з 1 сакавіка да 30 мая 2011 года ў раённы камітэт ГА "БРСМ".

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі і прызамі РК ГА "БРСМ", граматамі і падарункамі аддзела па справах моладзі райвыканкама, а таксама падарункамі раённай арганізацыі РГА "Белая Русь".
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (27.02.2011)
Просмотров: 477
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования