Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

"Пытанне Прэзідэнту"
Пад такой назвай з 14 красавіка па 25 мая гэтага года ў нашай краіне праводзілася Усебеларуская акцыя, у якой маглі прыняць удзел шуольнікі і студэнты. Сумесны праект ГА "БРСМ" і ГА "БРПА" "Пытанне Прэзідэнту" быў накіраваны на прыцягненне ўвагі маладога пакалення да грамадска значных пытанняў.
 
Актыўны ўдзел у гэтай маштабнай акцыі прынялі вучні Ганцавіцкага раёна. Ніводнае пытанне не засталося без увагі, а аўтары найбольш цікавых і змястоўных учора змаглі задаць пытанне Прэзідэнту краіны А.Р. Лукашэнку ў час непасрэднай сустрэчы з ім у Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Сярод запрошаных на яе былі і прадстаўнікі з нашага раёна - вучаніца 11 класа Хатыніцкай САШ І.Казак і былая выпускніца Круговіцкай САШ, а цяпер студэнтка Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта Т.Блінкоўская.
 
газета "Савецкае Палессе"
№ 84 (7892), 23.10.2010 г.
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (23.10.2010)
Просмотров: 400
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования