Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Спаборнічалі агітбрыгады
Традыцыйны раённы конкурс агітбрыгад піянерскіх дружын Ганцаўшчыны, які праходзіць пад назвай "Запалі агонь дабра", сабраў сёлета ў в.Ганцавічы 13 калектываў. Акрамя выканання песень, вершаў, танцаў, рабяты прадэманстравалі ўменне карыстацца сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Яны выкарыстоўвалі відэаролікі, праводзілі мультымедыйныя прэзентацыі.
Такое старанне высока ацанілі журы конкурсу і гледачы. Агітбрыгада САШ № 2 г.Ганцавічы (кіраўнік Г.I.Буйкевіч) разам з перамогай атрымала права прадстаўляць Ганцаўшчыну на абласным фестывалі. У асобных наміна- цыях вызначыліся свае пераможцы. У намінацыі "Я — піянер сваёй краіны!" перамаглі гімназісты (кіраўнік Н.А.Пашкевіч), у намінацыі "Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся" - Чудзінская САШ (кіраўнік С.М.Цалагуз), у намінацыі "Нам завешчана памяць і слава" — САШ № 1 г. Ганцавічы (кіраўнік А.I.Цыган). Яшчэ адным лідарам стала Раздзялавіцкая САШ, якая перамагла ў намінацыі "Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі" (кіраўнікі Л.У.Кісялевіч і А.В.Рылка). Пераможцам і прызёрам уручаны граматы БРПА і падарункі ад райкама ГА "БРСМ”.
Алена БАРЫСЕНКА,
старшыня раённай піянерскай арганізацыі.
"Савецкае Палессе”
Субота, 7 мая 2011 года
№ 35 (7946) | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (08.05.2011) | |
Просмотров: 667 |