Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

З сюрпрызам - у дзіцячае аддзяленне
Каб хоць крышачку падбадзёрыць малых пацыентаў, якія трапілі па стану здароўя у бальніцу, актывісты грамадскіх аб'яднанняў БРСМ і БРПА САШ № 1, 3 г. Ганцавічы разам са старшынёй райсавета ГА БРПА А.Л.Барысенка і в.а. першага сакратара райкама БРСМ А. А. Занькам наведаліся ў дзіцячае аддзяленне райбальніцы. Яны падрыхтавалі для рабят у рамках рэспубліканскай акцыі "Цуды на Каляды" цікавую гульнёва-забаўляльную праграму. Дзеткі актыўна ўключыліся ў конкурсы, чыталі Дзеду Марозу і Снягурцы вершы, атрымлівалі ад іх пачастункі. Такі вось сюрпрыз стаў каштоўнай "вітамінізаванай" дабаўкай да лекаў.
 
"Савецкае Палессе"
№ 2 (7913)
Субота, 8 студзеня 2011 года
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (08.01.2011) W
Просмотров: 508
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования