Главная » Статьи » Мероприятия |
У Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі пад назвай “Мы – грамадзяне Беларусі!” , падчас якога 11 школьнікам, якім споўнілася 14 гадоў, уручылі пашпарты. Акрамя ўзроста, падлеткаў аб’ядноўвала яшчэ і тое, што яны з’яўляюцца таленавітымі школьнікамі і ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, даследчай дзейнасці, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці. Галоўны дакумент грамадзяніна – пашпарт – ім уручыў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Ён павіншаваў рабят са знамянальным для іх момантам і падкрэсліў, што цяпер яны – паўнапраўныя грамадзяне сваёй краіны, якія ведаюць не толькі свае правы, але і няўхільна выконваюць абавязкі грамадзяніна. Пашпарты атрымалі наступныя юнакі і дзяўчаты: - Кірыл Шапель, вучань гімназіі г. Ганцавічы, старшыня піянерскай дружыны «Радужная рэспубліка», актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху і грамадскага жыцця гімназіі; - Анастасія Лісунова, вучаніца гімназіі г. Ганцавічы, прызёр прадметнага конкурсу «Буслік», актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця гімназіі; - Кацярына Жалезная, вучаніца сярэдняй школы №1 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, прызёр раённага этапу навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню», актывістка валанцёрскага руху; - Ангеліна Мурашка, вучаніца сярэдняй школы №1 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, актывістка валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», пераможца школьнага конкурсу «Міс Снягурка 2017»; - Алеся Боўт, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы, спартыўных спаборніцтваў; - Дар’я Вялічка, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца спаборніцтваў па валейболе, прадметных алімпіяд; - Анастасія Грынчык, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, валанцёрскага руху, член школьнага клуба «Прэс-цэнтр»; - Данііл Прышчэпа, вучань сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, прызёр раённых і ўдзельнік абласных алімпіяд па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця школы; - Анастасія Сіліцкая, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, член зборнай каманды школы па валейболе, актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху; - Данута Берташ, вучаніца Дзяніскавіцкага яслі-сада – сярэдняй школы, пераможца раённых прадметных алімпіяд, прызёр навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»; - Ганна Клявец, вучаніца Ганцавіцкай сярэдняй школы, пераможца і прызёр другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па матэматыцы і фізіцы. Патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Мы – грамадзяне Беларусі!» ў рамках да Дня Канстытуцыі праходзіць з 2004 года. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя сустрэчы з моладдзю, на якіх юным беларусам ўручаюцца пашпарты. У нашым раёне за гэты час юным ганцаўчанам было ўручана каля 400 пашпартоў. Таксама у гэты дзень уручаюцца маладзёжныя білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і адбываецца прыём у піянеры. На гэты раз 21 актывіст грамадскай дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна папоўнілі рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, атрымаўшы маладзёжныя білеты. Гэта: - Дар’я Рылка, вучаніца гімназіі, пераможца раённага этапу алімпіяды па матэматыцы і біялогіі, актыўны ўдзельнік раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» і грамадскага жыцця гімназіі; - Ягор Крупеніч, вучань гімназіі, прызёр раённай алімпіяды па геаграфіі, актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху; - Крысціна Каржанеўская, вучаніца сярэдняй школы №1, шасціразовая чэмпіёнка вобласці, трохразовая прызёрка рэспублікі, двухразовая чэмпіёнка турніру па вольнай барацьбе «Палескі край»; - Вадзім Дзенісеня, вучань сярэдняй школы №1, чатырохразовы пераможца раённых спаборніцтваў па вольнай барацьбе, двойчы прызёр рэспубліканскага турніру па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя, пераможца адкрытага абласнога турніру па вольнай барацьбе «Палескі край»; - Дзіяна Забароўская, вучаніца сярэдняй школы №1, неаднаразовая пераможца другога этапа рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай і англійскай мовах, пераможца раённай навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»; - Сафія Рылка, вучаніца сярэдняй школы №1, прызёр раённай навукова-практычнай канферэнцыі "З навукай у будучыню", пераможца конкурсу "Міс Ганцавічы - 2016"; - Ульяна Навумік, вучаніца сярэдняй школы №1, рэдактар школьнай газеты «Школьны фрэгат», неаднаразовая пераможца раённых і ўдзельнік абласных конкурсаў чытальнікаў; - Дар’я Муха, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», капітан школьнай каманды па чэрлідынгу, актыўная удзельніца раённых творчых конкурсаў; - Вікторыя Кармановіч, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», пераможца абласнога этапу спаборніцтваў піянерскіх каманд па чэрлідынгу «Піянерскія іскры» ў 2016 годзе; - Алена Сайка, вучаніца сярэдняй школы №3, пераможца другога этапа прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, уладальніца дыплома 2 ступені ў навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»; - Елізавета Аляксейчык, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», пераможца абласнога этапу спаборніцтваў піянерскіх каманд па чэрлідынгу «Піянерскія іскры» ў 2016 годзе; - Ангеліна Крупеніч, вучаніца Раздялавіцкай сярэдняй школы, актыўнаяй удзельніца грамадскага жыцця школы, пераможца школьнага і раённага конкурсу «Хвіліна славы», удзельніца валанцёрскага руху; - Яна Русакевіч, вучаніца Раздялавіцкай сярэдняй школы, актыўная ўдзельніцы алімпіяднага руху па біялогіі, валанцёрскага руху; - Раман Лелес, вучань Кукаўскай сярэдняй школы, пераможца раённага этапу эпісталярнага конкурсу, капітан школьнай каманды «Праметэй», пераможца ўнутрышкольнага конкурсу «Вучань года - 2016»; - Анастачія Янучок, вучаніца Кукаўскай сярэдняй школы, неаднаразовы прызёр конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей», прызёр другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі; - Аліна Дулік, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, прызёр раённых алімпіяд па хіміі, біялогіі і фізіцы, актыўная ўдзельніцы вакальных агульнашкольных і раённых конкурсаў; - Марына Ясінская, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, прызёр раённых алімпіяд па беларускай і рускай мовах, актыўная ўдзельніца агульнашкольных і раённых творчых конкурсаў; - Паліна Высоцкая, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, пераможа раённага конкурсу “Імгненні турыстскага сезону”, актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», грамадскага жыцця; - Аліна Занька, вучаніца Люсінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы імя Якуба Коласа, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца грамадскага і спартыўнага жыцця школы, прызёр раённага этапу алімпіяды па біялогіі; - Дзіяна Кралівец, вучаніца Люсінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы імя Якуба Коласа, прызёр раённага конкурсу «Арт-подыум», актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху «Добрае Сэрца»; - Алена Ярашэвіч, вучаніца Будчанскага яслі-сада – сярэдняй школы, неаднаразовы прызёр алімпіяд па англійскай мове, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” у сваім віншаванні моладзі сказаў, што разам з членскім білетам ў падлеткаў з’явіцца надзейная падтрымка аднадумцаў, разам з якімі яны змогуць рэалізоўваць свой творчы патэнцыял, раскрываць лідэрскія здольнасці, працаваць на карысць Радзімы і быць прыкладам для сваіх аднагодкаў. Дастойная змена саюза моладзі падрастае і сярод піянераў. Пацвержанне гэтаму – поспехі юных школьнікаў, якія сталі пераможцамі патрыятычных і экалагічных акцый, актыўна ўдзельнічаюць ў рэалізацыі валанцёрскіх і працоўных праектах, маюць добрыя поспехі ў вочобе. Прынялі ў піянеры і павязалі піянерскія гальштукі наступным школьнікам: - Ягору Матусевічу, вучню гімназіі; - Мікіце Малышаву, вучню гімназіі; - Зінаідзе Валуевіч, вучаніцы гімназіі; - Аляксандры Гаркавай, вучаніцы сярэдняй школы № 1; - Дар’і Журавель, вучаніцы сярэдняй школы № 1; - Аляксандру Кандратовічу, вучню сярэдняй школы № 2; - Мікіце Шапялевіч, вучню сярэдняй школы № 2; - Кірылу Лыганоўскаму, вучню сярэдняй школы № 3; - Паліне Лашко, вучаніцы сярэдняй школы № 3; - Дзіяне Канановіч, вучаніцы сярэдняй школы № 3. Святочны настрой ўсім ўдзельнікам мерапрыемства падаравалі артысты мастацкай самадзейнасці з РЦДЮТ, ГДК і школы мастацтваў. Источник: http://www.ganc-chas.by/by/page/kaleidoscope/10038 | |
Категория: Мероприятия | Добавил: Alex (16.03.2017) | | |
Просмотров: 412 |