Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Адкрыты дыялог

Напярэдадні з’езда ГА “БРСМ”, сацыяльна важных падзей у Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, а таксама з улікам плануемага ў краіне Года моладзі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступіў з ініцыятывай правядзення адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”.

Праект стартаваў 6 верасня 2014 года ў Дзень утварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мерапрыемствы яго пройдуць паэтапна: у раёнах і гарадах — у верасні, у абласных цэнтрах і ў городзе Мінску — у кастрычніку, агульнарэспубліканскі дыялог — у снежні 2014 года.

Мэтай адкрытага дыялогу з’яўляецца фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі, прадастаўленне магчымасці маладым людзям заявіць аб сваёй жыццёвай пазіцыі, асэнсаваць ролю маладзёжнага руху ў развіцці краіны, у фарміраванні светапогляду новага пакалення, ўмацавання ў грамадскай свядомасці іміджу моладзі як актыўнай часткі грамадства.

На ўсіх этапах рэалізацыі праект пройдзе з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў, сацыяльных сетак, прыцягненнем сродкаў масавай інфармацыі, шырокім асвятленнем правядзення праекта і запрашэннем да адкрытага дыялогу вялікага кола ўдзельнікаў.

Тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, узнятыя ў ходзе правядзення адкрытага дыялогу, павінны стаць асновай для вызначэння новага вектара ў рабоце з моладдзю як з боку грамадскіх фарміраванняў, так і органаў дзяржаўнай улады, надаць новы імпульс напярэдадні Года моладзі.

Інавацыйныя ідэі, крэатыўныя прапановы па актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі, яркія і цікавыя сустрэчы ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў дыялогу будуць пакладзены ў аснову пры падрыхтоўцы і правядзенні выніковага агульнарэспубліканскага мерапрыемства праекта.

Вынікам дыялогу стане акумуляванне ідэй, прапаноў, канцэпцый, праграм, стратэгій, інавацый у сферы маладзёжнай палітыкі для ўнясення прапаноў рэспубліканскім органам дзяржаўнай улады, далейшай рэалізацыі і выкарыстання ў рабоце пры падрыхтоўцы з’езда ГА “БРСМ”, матэрыялаў і нарматыўных дакументаў для аб’яўлення ў Рэспубліцы Беларусь 2015 года Годам моладзі.

Свае ідэі, крэатыўныя прапановы па актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі вы можаце накіраваць па адрасе:

225432 г.Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 1, Ганцавіцкі РК ГА “БРСМ”

або даслаць на электронную скрыню: gancevichi_brsm@tut.by.

Аляксандр ЗАНЬКА, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (15.09.2014)
Просмотров: 380
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования