Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Чакаю свежых ідэй
У ліку дэлегатаў, якія будуць прадстаўляць моладзь Ганцаўшчыны на 41-ым з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", што 8 — 9 снежня пройдзе ў Мінску, Таццяна САЛАДУХА. Надзялілі яе такім правам невыпадкова. 3 2004-га па жнівень 2009 года яна працавала другім сакратаром райкама ГА "БРСМ", потым выконвала абавязкі першага сакратара. Таццяна і цяпер прымае актыўны ўдзел у справах раённай маладзёжнай арганізацыі. 3 якім настроем збіраецца яна на з'езд? Мы папрасілі дэлегата падзяліцца сваімі думкамі. – Грамадства не стаіць на месцы. Яно ў пастаянным развіцці, у імкненні да будучыні. А маладосць — найбольш актыўны перыяд пошуку чалавекам свайго месца ў жыцці, калі ўзнікаюць ідэі, кім стаць, і асэнсаванне, якімі намаганнямі дабіцца гэтага. Зрабіць правільны выбар юнакам і дзяўчатам дапамагае ГА "БРСМ". Арганізацыя не толькі аб'ядноўвае маладых людзей, але і садзейнічае фарміраванню грамадзянскасці, дапамагае ім заняць актыўную жыццёвую пазіцыю. Так, у пярвічных арганізацыях вучнёўскай і працоўнай моладзі рэалізуюцца цікавыя і неабходныя грамадству праекты, напрыклад, такія, як шэфства над ветэранамі, правядзенне спартыўных і культурных мерапрыемстваў, прававая асвета і іншыя. Аднак, на маю думку, варта большую ўвагу звярнуць не на знешні эфект ад праводзімых мерапрыемстваў, што таксама па-свойму важна, а сканцэнтравацца на кансалідацыі ўнутраных сіл арганізацыі. Сёння прыярытэтнымі павінны быць такія напрамкі дзейнасці грамадскага аб'яднання, якія ў найбольшай ступені ахопліваюць моладзь і, разам з тым, улічваюць і адлюстроўваюць дзяржаўную палітыку. ГА "БРСМ" павінна выступаць і выглядаць як вядучая сіла. Спадзяюся, на з'ездзе адбудзецца канструктыўны абмен вопытам па актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі, будуць прааналізаваны дасягненні і недапрацоўкі ў рабоце грамадскага аб'яднання і прагучыць адказ на надзённыя пытанні: якім бачыцца будучае маладзёжнага руху і якая роля прадвызначана яму планамі развіцця краіны? | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (07.12.2011) | |
Просмотров: 490 |