Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Хто які гаспадар?

Раённы конкурс на лепшы сельскі падворак маладой сям’і праводзіцца з мэтай вызначэння і заахвочвання маладых сем’яў, якія вядуць падсобную гаспадарку на высокім гаспадарскім узроўні.

Конкурс з’яўляецца адным з этапаў работы па прыцягненні маладых сем’яў да рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, добраўпарадкаванні, паляпшэнні санітарнага стану падворкаў, прыцягненні моладзі да здаровага ладу жыцця.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя сем’і (муж і жонка, або адзін з іх ва ўзросце да 31 года), якія маюць асабістую падсобную гаспадарку, арганізаваную на высокім гаспадарскім узроўні, працуюць на сельскагаспадарчых прадпрыемствах розных форм уласнасці, у арганізацыях, установах, размешчаных на тэрыторыі нашага раёна. Конкурс праводзіцца з 14 ліпеня па 16 верасня 2014 года. Вынікі падводзяцца да 16 верасня.

Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляе аргкамітэт у складзе намесніка старшыні райвыканкама (старшыня аргкамітэта), начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (намеснік старшыні аргкамітэта), начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, першага сакратара РК ГА “БРСМ”.

Для ўдзелу ў конкурсе Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Нацкі, Агарэвіцкі, Хатыніцкі, Чудзінскі сельвыканкамы да 3 верасня 2014 года прадстаўляюць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 1, кабінет 309 або кабінет 223 па тэлефоне 2-38-00) заяўку.

У конкурсе ўлічваюцца: захаванне санітарна-гігіенічных норм і патрабаванняў па ўтрыманні падворкаў, утрыманне дома і гаспадарчых пабудоў у архітэктурна выражаным, эстэтычным выглядзе; актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці населенага пункта; арыгінальнае афармленне жылога дома, падтрыманне ў ім чысціні, утульнасці (выкарыстанне нацыянальных традыцый); выкананне працоўнай дысцыпліны па месцы работы.

Маладая сям’я, якая стане пераможцай у раённым конкурсе, удзельнічае ў абласным этапе конкурсу “Лепшы сельскі падворак”. Пераможца раённага конкурсу ўзнагароджваецца падарункам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў адпаведнасці з п. 24 Комплексу мер па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Ганцавіцкім раёне ў 2014 годзе, зацверджаным рашэннем райвыканкама ад 7 лютага 2014 года № 91, граматай і падарункам РК ГА “БРСМ”.

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (21.07.2014)
Просмотров: 363
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования