Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
Такую назву дабрачынная акцыя, якую правялі супрацоўнікі РАУС сумесна з Ганцавіцкім РК ГА «БРСМ», вучнямі 10 класа прававой накіраванасці СШ №1 і работнікамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна. Акцыя праходзіла ў рамках года кнігі, а таксама Міжнароднага дня абароны дзяцей. Падчас яе арганізатары ўручылі кнігі непаўналетнім дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Як адзначыла участковы інспектар па справах непаўналетніх РАУС Вольга Аляксандраўна Зуйкевіч, прыемна, што актыўны ўдзел у акцыі прынялі дзяўчаты з класса прававой накіраванасці СШ №1 Ірына Ісаева і Вікторыя Палякова. Яны з радасцю адгукнуліся на магчымасць аказаць дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэта, безумоўна, сведчыць аб высокім духоўным, маральным і патрыятычным выхаванні дзяўчат. 2 июня 2012 года | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (02.06.2012) | |
Просмотров: 391 |