Главная » Статьи » "Савецкае Палессе" |
У хлебаробаў раёна пачынаецца самая адказная пара сельскагаспадарчых работ — жніво. У гэтай рабоце актыўны ўдзел прымае таксама і моладзь. Раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2014 годзе сярод моладзі. Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара. У раённым спаборніцтве прымаюць удзел маладзёжныя ўборачныя экіпажы камбайнераў, а таксама маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, занятыя на адвозцы зерня. Пераможцамі раённых спаборніцтваў прызнаюцца экіпажы ўборачных агрэгатаў, якія дабіліся максімальных намалотаў зерня пры высокай якасці работ, а таксама ўлічваюцца прытрымліванне працоўнай дысцыпліны і выкананне тэхнікі бяспекі. З улікам рознай прадукцыйнасці зерняўборачных камбайнаў пераможцы спаборніцтва вызначаюцца па максімальным намалоце зерня на вызначаны камбайн. Намалот на вызначаны камбайн разлічваецца, зыходзячы з намалоту на фізічны камбайн і памножаны на паправачны каэфіцыент адпаведнай маркі камбайна, устаноўленай з улікам прапускной здольнасці хлебнай масы. Пераможцамі спаборніцтваў прызнаюцца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў тыя, хто дабіўся найбольшых паказчыкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў у разліку на адну тону грузападымальнасці транспартнага сродку пры ўмове недапушчэння страты зерня, выканання тэхнікі бяспекі і працоўнай дысцыпліны. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі і падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў адпаведнасці з п. 25 Комплексу мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў Ганцавіцкім раёне ў 2014 годзе, зацверджаным рашэннем Ганцавіцкага райвыканкама ад 7 лютага 2014 года № 91, сувенірамі і граматамі райкама “БРСМ”. | |
Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (16.07.2014) | |
Просмотров: 350 |