Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

Моладзь супраць СНІДу!
З нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаўся 1 снежня, у райцэнтры прайшлі мерапрыемствы і акцыі, прысвечаныя прафілактыцы гэтага страшнага захворвання.
Так, у гарадскім Доме культуры праводзілася інфармацыйна-конкурсная праграма "Я + ТЫ – СНІД” паміж камандамі "Штурм” (СШ №1) і "ХХІ стагоддзе” (СШ №3), арганізатарамі якой выступіў райкам ГА "БРСМ” і работнікі ГДК. Пераможцай стала каманда "Штурм”, якая ўзнагароджана граматамі, а таксама прызамі ў выглядзе буклетаў і лістовак па прафілактыцы СНІДу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і БРСМ.
У РЦДЮТ таксама прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма пад назвай "СНІД – чума ХХІ стагоддзя”. Падчас яе праводзілася размова-гульня аб здаровым ладзе жыцця, быў паказаны відэафільм "Што такое ВІЧ-інфекцыя?”. Дарэчы, сёння, у 14 гадзін, у РЦДЮТ пройдзе яшчэ адна маштабная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам, – "Моладзь супраць ВІЧ і СНІДу”.

 Уладзімір САКАЛОЎ


"Савецкае Палессе”

Среда, 3 декабря 2011 года

№95 (8006)

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (03.12.2011)
Просмотров: 661
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования