Главная » Статьи » "Савецкае Палессе"

«Скураны мяч» вызначыў пераможцаў

На мінулым тыдні, з 5 па 8 чэрвеня, на спартпляцоўках прафліцэя сельгасвытворчасці і СДЮШАР прайшлі раённыя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч», арганізатарамі якіх выступілі Ганцавіцкі РК ГА «БРСМ», аддзелы адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 12 каманд навучальных устаноў раёна, якія выступалі ў дзвюх узроставых групах. Па выніках матчаў у малодшай узроставай групе (рабяты 2000 – 2001 гадоў нараджэння) першае месца заняла каманда СШ №3 г. Ганцевічі, другое і трэцяе месцы падзялілі футбалісты з Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы і СШ №1 г. Ганцавічы. У старэйшай узроставай групе (рабяты 1998 – 1999 гадоў нараджэння) прызёрамі спаборніцтваў сталі каманды Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы (1-е месца), Хатыніцкай СШ (2-е месца) і СШ №1 г. Ганцавічы) (3-е месца).

Напрыканцы спаборніцтваў каманды-прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі ад арганізатараў. Акрамя гэтага, лепшыя ігракі фінальных матчаў атрымалі памятныя прызы ад РК ГА «БРСМ». Наперадзе каманды-пераможцы чакаюць абласныя спаборніцтвы «Скураны мяч», якія адбудуцца ў жніўні.

13 июня 2012 года
Генадзь ПАПЛАЎСКІ.

Категория: "Савецкае Палессе" | Добавил: Alex (13.06.2012)
Просмотров: 618
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования